“Роднай мовы пералівы ”

21.02.2024

          21 лютага у  бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “ Роднай мовы пералівы”.

           На выставе былі змешчаны выданні беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, матэрыялы для падрыхтоўкі да заняткаў. Прадстаўленая падборка літаратурных выданняў на выставе падае вобраз аднаго з самых вялікіх культурных здабыткаў беларускага народа – роднай мовы.Праводзіліся літаратурныя гадзіны. Таксама ў гэты дзень ў бібліятэцы да 110-го ддзя з дня нараджэння беларускага паэта  А.Кулешова) была арганізавана кніжная палічка юбіляра “Вершы ў рытме сэрца”. На палічцы былі прадстаўлены біяграфічныя матэрыялы, зборнікі твораў пісьменніка. Да гэтай даты прайшла акцыя “Чытаем  А.Кулешова разам”. У акцыі прымалі    удзел вучні  8 “Б” класа.  

           Для навучэнцаў 8б, 3В класа у бібліятэцы адбыўся турнір “Знаўца беларускай мовы”. Вучні прымалі ўдзел у конкурсах: “Адгадай загадкі”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку”, “Наадварот”, “Школьны дыктант”. Пры канцы турніра, актыўныя рабяты былі ўзнагароджаны граматамі.        

           21  лютага бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам прыняць удзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака “Маё любімае слова па-беларуску”.

 

Загадчык бібліятэкі                                                                                Н.В.Зайцава

поделиться в: