сакратар школы Міркіна Святлана Яўгенаўна з 8:00 да 17:00 тэл.24-50-15
Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2023/2024 навучальным годзе будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.
Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV, VI i VIII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”, III, V, VII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24-95-75, 24-18-64, 24-43-66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва, вул. Першамайская, 24); 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва, вул. Габраўская, 16).
Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.