21 лютага у ГПД прайшло сумеснае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

22.02.2024

21 лютага у ГПД прайшло сумеснае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці завіталі у госці да нашай роднай мовы. Занятак прайшоў у форме падарожжа па прыпынкам: “Ветлівыя словы”, “Павучальны”, “Беларуская гульня”, “Забаўлянка”, “ Танцавальны”.

Таксама былі выкананы беларускія песні: “ Над зямлёй цякла рака”, “Міхасёк”. Занятак прайшоў вельмі цікава, ажыўлена і з вялікай карысцю для дзяцей.

поделиться в: