Распавядаем па-беларуску

Па пытаннях навучання дзяцей у беларускамоўных класах прапануем тэлефанаваць:
дырэктар школы Якіменка Iгар Віктаравіч, 24-52-29
намеснік дырэктара па навучальнай рабоце (пачатковая школа) Марушэнка Святлана Іванаўна з 8:00 да 17:00 24-52-61
сакратар школы Міркіна Святлана Яўгенаўна з 8:00 да 17:00 тэл.24-50-15
У летнi перыяд прыем дакументаў  будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня па 15 жнiўня.
з 8:00 да 13: 00 каб. № 1
з 15:00 да 20:00 каб. № 1
субота з 9:00 да 13:00 каб №1.
Сардэчна запрашаем у нашу школу! (вул. Габраўская, 16)

 

Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2023/2024 навучальным годзе  будзе ісці набор у першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.

Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV, VI i VIII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва”, III, V, VII класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва”.

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24-95-75, 24-18-64, 24-43-66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва, вул. Першамайская, 24); 24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва, вул. Габраўская, 16).

Запрашаем усіх жадаючых у беларускамоўныя класы.

поделиться в: